У Менску вось ужо некалькі дзен зусім па-восеньскі: шэра, туманна і вільготна.
Але ў хуткім часе пачнецца падрыхтоўка да калядных свят і напрацягу 2 месяцаў мы будзем бавіць гадзіны ў прадчуванні цудаў.
Наогул у мяне яшчэ не надыйшоў час калядных паштовак. Яшчэ чагосці не хапае: мабыць снега.
Дарэчы сення жадаю паказаць вам паштоўку-віншаванне з нованароджаным.
Аснова - блакітная шчыльная папера для акварэлі. Выкарыстоўвала паперу ад FLEUR design з калекцый «Дзіцячая», «Ідзі за марай», «Вясновая».
Упрыгожыла самаробнымі кветкамі, маленькім гузікам-конікам, негатывам ад дыракольнасцяў, дыракольнымі галінкамі, кляксамі белай акрылавай фарбы, пластыкавай белай кветачкай, шэббі-стужкай, папяровай сурвэткай і карункавым матыльком.
Паштоўка наогул ўжо знайшла свайго маленькага адрасата. Каб укамплектаваць падарунак у дадатак да паштоўкі з блакітнай паперы дзеля акварэлі быў зроблены пакет з ручками з рэпсавай стужкі.
Зваротны бок:
Паштоўка зроблена па скетчу №12 ад FLEUR design блога:
Таксама прымаю ўдзел у заданні ад блога Scrap-mir:
Совсем не поняла что написано, но работа очень красивая :)
ReplyDeleteСпасибо за участие в задании от СкрапМир :)
Спасибо за комментарий)))
DeleteНекоторые посты стараюсь писать на беларускай мове) хотя в основном в быту использую конечно русский язык))
Чудесная работа! Сколько в ней нежности)
ReplyDeleteСпасибо от блога ScrapМир