У Менску аніякай зімы зусім няма: ні кропелькі снегу. Няма таксама і адчування надыходзячага свята...
Але ж 2015 год зыходзе і неабходна рабіць падсумкi.
У блогах "ScrapMir" i "С Любовью" праводзяць блог-хоп пад назваю "2-15 - Дзякуй!". Прымаю ўдзел.
Дзеля мяне 2015 год - год майго пачатку захаплення скрапам, год першых работ. Я дзякую 2015 год за цікавыя чэлянджы, добрыя каменты, надхняючыя топы. Дзякую сваёй сям'е за падтрымку.
Першая работа - скрынка дзеля матуліных сакровішчаў. Тады яна мне вельмі падабалася😊. Зараз здаецца крыху сціплай і мінімалістычнаю.
Потым была серыя дэкору наконт народзінаў сына: упрыгожванне дзеля торта; рама і домік.
Мая першая картка па скетчу з чэлянджу.
Серыя тэгаў.
І першы шэдаў-бокс.
Скрыня дзеля падарунка.
І першы CAS.
Папка дзеля дакументаў.
Першыя паштоўкі наконт Раства.
Але год яшчэ не скончыўся і ў мяне есць яшчэ час, каб дадаць работ ў сваю скарбонку.
Таксама вельмі жадаю выіграць смачную цукерку ад Алены Маргун.
І пра матэрыялы, якія мне падабаюцца:
папера Echo Park, Scrapberrys; трафарэты ад Tim Holtz; молды АртПрасвет; кветкі ад Prima.
No comments:
Post a Comment